«Карані / лісце» – так гучыць тэма, ў межах якой прапаноўваюць крытычна асэнсаваць беларускую сучаснасць і мінулае і ўявіць радыкальную будучыню. Цікавяць тэксты, якія накіроўваюць увагу на пытанні мовы і культуры, уплыву імперый на гістарычную памяць, захаванне і рэфлексію над сямейнымі наратывамі. Тэксты, якія выходзяць з-пад каланіяльнага ўплыву і вынаходзяць свой спосаб існаваць па-за ім.
Арганізатары прапануюць: – публікацыю твораў у друкаваным зборніку – публікацыю твораў на анлайн-пляцоўках «Фігур» і «Расцяжэння».