Павіншуйце журналістку Марыну Золатаву з Днём народзінаўМарына — былая галоўная рэдактарка найбуйней…

Павіншуйце журналістку Марыну Золатаву з Днём народзінаў

Марына — былая галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY. Журналістка пачала там сваю працу ў 2004 годзе, а неўзабаве стала яго галоўнай рэдактаркай. Яе затрымалі 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы

У Мінгарсудзе ў сакавіку Марыне і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.

У Марыны ёсць дачка Надзея і сын Фёдар, якому яшчэ 16 гадоў.

Сёння журналістка адзначае 46-годдзе за кратамі.

Павіншуйце яе лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Марына Васільеўна Золатава
Напісаць анлайн