Адкрыцьцё выставы калекцыі ЛЯЛЬКІ-МАТАНКІЛялькі-матанкі былі й есьць ў розных культурах. Есьць падоб…

Адкрыцьцё выставы калекцыі ЛЯЛЬКІ-МАТАНКІ

Лялькі-матанкі былі й есьць ў розных культурах. Есьць падобныя, але есьць і аўтэнтычныя, есьць старажытныя тэхнікі, а ёсьць адаптаваныя пад новую рэчаіснасьць.
Калекцыя Вольгі Пашковіч набліжаецца да сотні экзэмпляраў лялек з розных краінаў.

На выставе таксама будуць прадстаўлены лялькі ўкраінскай майстрыхі Скібы Ніны Анатольеўны, якая стварае лялек па натхненьню й навучае гэтаму дзетак.

А 13:00 у дзень адкрыцьця выставы Вольга правядзе майстар-кляс па вырабу лялькі. Якой? Зможаце дазнацца аб гэтым непасрэдна на выставе.
Выстава будзе цікава як дарослым, так і дзецям.

Шчыра запрашаем.

Адрас: pl. Konstytucji, 6
3 сьнежня
Нядзеля 11:00
Сувязь з майстрыхай: @Beiaz
Сувязь з прасторай:
@robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam