Digital Freedoms Lab і IT-Talaka запусцілі сетку Supratsa, якая аб’ядноўвае

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі ##Царква #Царква
Digital Freedoms Lab і IT-Talaka запусцілі сетку Supratsa, якая аб’ядноўвае НДА, грамадзянскія ініцыятывы і IT-спецыялістаў(-к), каб бяспечна выкарыстоўваць ШІ і аўтаматызацыю.

Галоўная частка сеткі — бясплатная 4-месячная праграма #ментарства. Кожная каманда прыносіць рэальную задачу са сваёй працы — збор і аналіз дадзеных, уваходныя запыты, справаздачы, пераклады — і працуе над ёй разам з асабістым IT-ментарам ці ментаркай. Разам вы раскладаеце задачу на крокі, тэстуеце інструменты на сваіх дадзеных і ўбудоўваеце рашэнне ў штодзённую працу. Лічбавая бяспека — частка кожнага этапу.

Падавацца могуць каманды НДА і грамадзянскіх ініцыятываў, а таксама тыя, хто працуе ў адзіночку ці без арганізацыі. IT-веды не патрэбныя, гатовая задача таксама — хопіць апісаць працэс, які паўтараецца і забірае час.

◉ Калі: 15 студзеня – 15 траўня 2027 года, каля 20 гадзін на месяц.
◉ Бясплатна, IT-навыкі не патрэбныя
◉ Фарматы: анлайн-сесіі, афлайн-сустрэчы і яшчэ паўгода падтрымкі пасля праграмы


Ддл: 25 снежня.
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар



「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!