
Галоўная частка сеткі — бясплатная 4-месячная праграма #ментарства. Кожная каманда прыносіць рэальную задачу са сваёй працы — збор і аналіз дадзеных, уваходныя запыты, справаздачы, пераклады — і працуе над ёй разам з асабістым IT-ментарам ці ментаркай. Разам вы раскладаеце задачу на крокі, тэстуеце інструменты на сваіх дадзеных і ўбудоўваеце рашэнне ў штодзённую працу. Лічбавая бяспека — частка кожнага этапу.
Падавацца могуць каманды НДА і грамадзянскіх ініцыятываў, а таксама тыя, хто працуе ў адзіночку ці без арганізацыі. IT-веды не патрэбныя, гатовая задача таксама — хопіць апісаць працэс, які паўтараецца і забірае час.
◉ Калі: 15 студзеня – 15 траўня 2027 года, каля 20 гадзін на месяц.
◉ Бясплатна, IT-навыкі не патрэбныя
◉ Фарматы: анлайн-сесіі, афлайн-сустрэчы і яшчэ паўгода падтрымкі пасля праграмы
Ддл: 25 снежня.
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!