Арт-лагер у вёсцы Гартаў – творча-адукацыйная #праграма з выставай у #Германія
Для каго:#творцы розных дысцыплін, якім да 26 гадоў, з Беларусі, Германіі, Сербіі і Украіны. Калі: 15 – 26 жніўня.
Культурная прастора Tangente запрашае да ўдзелу ў творча-адукацыйнай праграме. Падчас яе запланаваныя воркшопы, artist talks, невялікія паездкі і выстава. Тэма гэтага года – «Дом і ідэнтычнасць». Важнай умовай для падачы з’яўляецца наяўнасць працы для выставы, якая пройдзе па завяршэнні лагера.
Мова праграмы – англійская.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – праезд – прастору для працы – доступ да неабходных матэрыялаў.