У Магілёве нішчаць месца пахавання нямецкіх ваеннапалонных
Магілёўская грамадскасць забіла трывогу з нагоды таго, што пахаванне нямецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна горада, упарадкаванае ў канцы 1990-х гадоў, цяпер стала свядома нішчыцца. У пачатку сакавіка 2024 года высветлілася, што тут былі знесеныя агароджа і капліца з чырвонай цэглы.
Без VPN — па гэтай спасылцы.