Дзве рэзідэнцыі ў #Іспанія з дэдлайнам у канцы верасня
→ Абедзве для тых, хто ўжо жыве ў Еўропе: Matadero патрабуе грамадзянства ЕС або дазвол легальна знаходзіцца ў Іспаніі ўвесь час рэзідэнцыі, Ses12naus бярэ адзін праект ад аўтара(-кі) з еўрапейскай краіны па-за Іспаніяй. Падацца можна да канца верасня.
✦✦✦
Medialab Matadero — 10 000 EUR на сямімесячную даследчую рэзідэнцыю ў Мадрыдзе
Праграма Situated Research адбярэ тры праекты пра сувязі мастацтва, дызайну, навукі, тэхналогій і грамадства — ад урбаністыкі і філасофіі да інжынерыі, #ШІ і актывізму.
Прапануюць: 10 000 EUR — але гэта не ганарар, а праектныя сродкі да падаткаў, якія ідуць на даследаванне, вытворчасць і матэрыялы і патрабуюць справаздачы. Плюс рабочае месца ў CRA, доступ да fablab і студый і аплочаная паездка для тых, хто не ў Іспаніі.
Ддл: 27 верасня, 23:59 CEST.
Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
Ses12naus — двухфазная рэзідэнцыя на Ібіцы для мастакоў(-чак) і куратараў(-ак)
Тры тыдні ў лістападзе на даследаванне вострава і тры тыдні ў траўні 2027 на рэалізацыю. Шукаюць праекты з нечаканымі сувязямі з Ібіцай, яе супольнасцямі і спадчынай.
Прапануюць: ганарар 2100 EUR да падаткаў, дарога да 770 EUR, жыллё, майстэрня ў La Carpintería. Маста(ч)кам — да 3000 EUR на вытворчасць, куратарам(-кам) — да 500 EUR.
Ддл: 30 верасня, 23:59 CEST.
Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!