Titanik A.i.R. 2027 — двухмесячныя рэзідэнцыі для гукавых практык у ТуркуАдзіная ў Фінляндыі рэзідэ…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Titanik A.i.R. 2027 — двухмесячныя рэзідэнцыі для гукавых практык у Турку

Адзіная ў Фінляндыі рэзідэнцыя, сфакусаваная на саўнд-арце, прымае працэсныя і даследчыя праекты — без ціску рабіць гатовую прадукцыю. Тэма 2027 года — гукавае даследаванне новых, узаемных спосабаў жыць, думаць і працаваць разам.

Можна падавацца саўнд-маста(ч)кам і калектывам з розных геапалітычных кантэкстаў, якія працуюць з гукам ці на скрыжаванні гуку і іншых медыумаў. Ёсць два слоты: жнівень–верасень або кастрычнік–лістапад 2027 года.

Прапануецца: рабочая студыя 20 м² і кватэра 25 м², доступ да аўдыявізуальнага абсталявання Titanik. Важна: ганарару няма — праграма на самафінансаванні, аўтар(-ка) сам(-а) аплачвае дарогу, ежу, матэрыялы і страхоўку. Арганізатары спрабуюць знайсці фінансаванне на ганарар і дарогу, але на мамент набору гэта не гарантавана.

Ддл: 20 верасня, 23:59 (GMT+3) / 22:59 CEST.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!