Ад Статута ВКЛ да таемнага стрэлу ў патыліцу: новы выпуск “Прававых летапісаў” пра смяротнае пакаранне
Выйшаў новы выпуск “Прававых летапісаў”, прысвечаны гісторыі смяротнага пакарання на беларускіх землях — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да сучаснасці.
Гэтым разам Праваабарончы цэнтр “Вясна” адказвае на складанае пытанне: як так здарылася, што на беларускіх землях існаваў найбольш прагрэсіўны прававы кодэкс у гісторыі, а пасля нашая краіна ператварылася ў апошні куток Еўропы, дзе чалавека забіваюць ад імя дзяржавы?
У гэтым даследаванні мы прасочым, як змянялася сутнасць “выключнай меры” на працягу стагоддзяў. Калі ў ВКЛ смяротнае пакаранне абмяжоўвалася прэзумпцыяй невінаватасці і магчымасцю кампенсаваць шкоду грашыма, то за часамі Расійскай імперыі і СССР яно ператварылася ў інструмент застрашэння і знішчэння палітычных апанентаў.
Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна!
https://www.youtube.com/watch?v=o7-ylhTU4GI