Прэзентацыя ў #Варшава: 10-ы нумар зіну Pamyłka і навуковая прэмія «Бізон Гіґс 2026»10 верасня ў Вар…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прэзентацыя ў #Варшава: 10-ы нумар зіну Pamyłka і навуковая прэмія «Бізон Гіґс 2026»

10 верасня ў Варшаве адбудзецца сустрэча пра дзве падзеі адразу: юбілейны, дзясяты нумар зіну Pamyłka і запуск другой эдыцыі прэміі супольнасці «Бізон Гіґс» — для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук і навук пра Зямлю.

Рэдакцыя зіну раскажа пра ўнутранюю кухню, а арганізатары прэміі патлумачаць, як пройдзе новая эдыцыя, і адкажуць на пытанні.

Прэмія: арганізатары плануюць сабраць прызавы фонд у 1000 EUR ад супольнасці. Намінацыі прымаюць у кастрычніку–лістападзе, галасаванне — у снежні, узнагароджанне — 20 снежня 2026.

Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!