“Як прыцягваць прыватнае фінансаванне на праекты ў сферы культуры і мастацтва? Досвед Клуба беларуск…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

“Як прыцягваць прыватнае фінансаванне на праекты ў сферы культуры і мастацтва? Досвед Клуба беларускіх мецэнатаў”

Калі: 2 верасня, 17:00 CEST / 18:00 па Мінску

Нагадваем, што ў гэтую сераду пройдзе першая з нашых follow-up сустрэчаў да курса “Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў”

Алена Каховіч, сузаснавальніца Клуба, і Ліза Мас, спецыялістка па камунікацыях КБМ, прадставяць: 

1. Як працуе Клуб беларускіх мецэнатаў:
• Структура і механіка працы;
• Этапы развіцця і пошук першых мецэнатаў;
2. Упакоўка праекта для фандрайзінгу:
• Як прэзентаваць праект патэнцыйнаму мецэнату;
• Як адаптаваць асабістую камунікацыю;
3. Пошук мецэнатаў і пабудова адносін:
• Асабістыя кантакты, інтрадакшны, сустрэчы і фолоў-ап;
• Як будаваць доўгатэрміновыя адносіны;
4. Праца з праектамі і мецэнатамі:
• Адбор праектаў і медыяцыя паміж праектам і мецэнатам;
• Камунікацыя, давер і канфідэнцыйнасць;
5. Межы ў фандрайзінгу:
• Як не ператвараць кожнае знаёмства ў продаж;
• Як сумяшчаць фандрайзінг з нармальнымі чалавечымі адносінамі.

Зарэгістравацца
UPD: Лінк з пацверджаннем можа трапіць у спам — правярайце яго абавязкова!

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!