Фінальны модуль курса «Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў» — пра краўдфандынг — ужо ц…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Фінальны модуль курса «Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў» — пра краўдфандынг — ужо цалкам даступны на sekktor.online!

Гэты модуль дакладна спатрэбіцца, калі будзеце планаваць уласны збор, выбіраць платформу, лічыць камісіі або рыхтаваць камунікацыйную стратэгію кампаніі. Але і ўжо цяпер гэтыя дзве лёгкія і хуткія лекцыі можна паспець праслухаць у транспарце, у спортзале ці за сняданкам. І, канешне, закідвайце сабе ў захаванкі!

Топ дадатковых матэрыялаў модуля:

1⃣ Да лекцыі 3.1. «Агляд асноўных платформаў: падаткі і стратэгіі для беларускіх праектаў у Еўразвязе» ёсць табліца «Рэальны кошт платформаў».
Яна дапамагае хутка параўнаць Zrzutka.pl, Stripe, Kickstarter, Patronite.pl, GlobalGiving і Patreon — і адразу бачыць не толькі камісію самой платформы, але і камісію плацежнага аператара.
↳ Глядзіце таксама:
⟡ інструкцыю па рэгістрацыі арганізацыі ў Fanimani;
⟡ інструкцыю па падачы індывідуальнай падатковай інтэрпрэтацыі ў Польшчы.

2⃣ Да лекцыі 3.2. «Камунікацыйная стратэгія краўдфандынгавай кампаніі» ёсць чэк-ліст перад запускам.
Ён дапамагае праверыць, ці гатовыя ў вас: ядро падтрымкі, мэсэдж, рэалістычная мэта, кантэнт-план, партнёры, шаблоны паведамленняў.

↳ Там жа ёсць гайд «Як правесці глыбінныя інтэрв’ю з донарамі» — пра тое, як праз 5–7 размоваў зразумець, што сапраўды матывуе людзей падтрымліваць ваш праект, якія сумневы ў іх ёсць і як перакласці гэтыя інсайты ў мацнейшы мэсэдж кампаніі.



Гэтым модулем мы закрываем курс.

Калі сабраць усе 8 лекцый разам, атрымліваецца поўны маршрут па фандрайзінгу для грамадска-культурніцкіх праектаў:

модуль 1 — пра грантрайтынг: як глядзець на праект вачыма донара, паказваць нематэрыяльны імпакт, складаць бюджэт і планаваць фандрайзінг сістэмна;
модуль 2 — пра супрацоўніцтва з бізнесам: як шукаць супадзенне інтарэсаў, фармуляваць каштоўнасць для кампаній і выбудоўваць партнёрствы;
модуль 3 — пра краўдфандынг: як выбіраць платформу, рыхтаваць аўдыторыю, запускаць збор і не губляць камунікацыю пасля першай хвалі данатаў.

Захаваць увесь курс сабе

#sekktor_lectures

Адукацыйны курс быў распрацаваны спецыяльна для платформы learn4belarus.online.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!