Паведамляйце “Вясне” пра трансгранічны пераследКалі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічна…

Беларусы Замежжа

Паведамляйце “Вясне” пра трансгранічны пераслед

Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам.

Гэта можа быць:

пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі;
ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі;
ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі;
выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас;
ануляванне пашпарта;
пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў;
спробы вярбоўкі або схілення да супрацы;
узлом акаўнтаў, кібератакі;
міжнародны вышук;
завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме;
спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол.

Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.