
Топ дадатковых матэрыялаў модуля:
Яна дапамагае хутка параўнаць Zrzutka.pl, Stripe, Kickstarter, Patronite.pl, GlobalGiving і Patreon — і адразу бачыць не толькі камісію самой платформы, але і камісію плацежнага аператара.
↳ Глядзіце таксама:
⟡ інструкцыю па рэгістрацыі арганізацыі ў Fanimani;
⟡ інструкцыю па падачы індывідуальнай падатковай інтэрпрэтацыі ў Польшчы.
Ён дапамагае праверыць, ці гатовыя ў вас: ядро падтрымкі, мэсэдж, рэалістычная мэта, кантэнт-план, партнёры, шаблоны паведамленняў.
↳ Там жа ёсць гайд «Як правесці глыбінныя інтэрв’ю з донарамі» — пра тое, як праз 5–7 размоваў зразумець, што сапраўды матывуе людзей падтрымліваць ваш праект, якія сумневы ў іх ёсць і як перакласці гэтыя інсайты ў мацнейшы мэсэдж кампаніі.
⌁
⟡ Гэтым модулем мы закрываем курс.
Калі сабраць усе 8 лекцый разам, атрымліваецца поўны маршрут па фандрайзінгу для грамадска-культурніцкіх праектаў:
↳ модуль 1 — пра грантрайтынг: як глядзець на праект вачыма донара, паказваць нематэрыяльны імпакт, складаць бюджэт і планаваць фандрайзінг сістэмна;
↳ модуль 2 — пра супрацоўніцтва з бізнесам: як шукаць супадзенне інтарэсаў, фармуляваць каштоўнасць для кампаній і выбудоўваць партнёрствы;
↳ модуль 3 — пра краўдфандынг: як выбіраць платформу, рыхтаваць аўдыторыю, запускаць збор і не губляць камунікацыю пасля першай хвалі данатаў.
#sekktor_lectures
Адукацыйны курс быў распрацаваны спецыяльна для платформы learn4belarus.online.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!