MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіныМожна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіны

Можна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і любога паходжання, на любым этапе практыкі — у #архітэктура, #кіно і #відэа, міждысцыплінарных мастацтвах, #літаратура, музычнай кампазіцыі, #тэатр і візуальных мастацтвах. Калектывы да 12 чалавек таксама могуць падацца.

Прапануецца: студыя, жыллё і харчаванне; а пасля таго, як вам ужо далі стыпендыю MacDowell, можна прасіць дадатковую стыпендыю да 1500 USD і кампенсацыю дарогі (па фінансавай патрэбе).

Узнос за падачу заяўкі: 30 USD. Можна запытаць fee waiver.

20 жніўня, 14:00 EST — інфармацыйная сустрэча ў Zoom.

Ддл: 10 верасня, 23:59 EST.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!