Роўна шэсць гадоў таму памёр Генадзь ШутаўГенадзь — трэцяя афіцыйна прызнаная ахвяра пры задушэнні …

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Роўна шэсць гадоў таму памёр Генадзь Шутаў

Генадзь — трэцяя афіцыйна прызнаная ахвяра пры задушэнні пратэстаў 9—12 жніўня 2020 года. Ён памер у шпіталі 19 жніўня.

У афіцыйных дакументах прычынай смерці назвалі пашкоджанне ад стрэлу з ручной агнястрэльнай зброі. МУС пацвердзіла, што агонь на паражэнне вялі супрацоўнікі міліцыі з табельнай зброі. Версія сілавікоў палягала ў тым, што мужчына нібыта напаў на іх, што вымусіла прымяніць сілу.

Загінулы Шутаў разам са сваім сябрам, Аляксандрам Кардзюковым, самі сталі падазраванымі па справе аб супраціве міліцыі. Яго дачка была вымушана даць падпіску аб неразгалошванні інфармацыі па ходзе следства. Сям’я атрымала афіцыйную адмову ў прававой ацэнцы дзеянняў асоб, якія нанеслі смяротныя траўмы.

25 лютага 2021 года Брэсцкі абласны суд (суддзя — Святлана Крамянеўская) прызнаў вінаватымі Шутава ў супраціве з ужываннем гвалту, а Кардзюкова таксама і ў замаху на забойства. Забітаму Генадзю вынеслі абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання, а Аляксандра асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.