Краўдфандынг пачынаецца задоўга да запуску кампаніі
Адна з самых частых памылак — думаць, што аўдыторыя з’явіцца сама пасля запуску. Але аўдыторыю трэба ўсё ж такі прывесці з сабой.
У лекцыі «Камунікацыйная стратэгія краўдфандынг-кампаніі» Зміцер Ягораў гаворыць пра “ядро падтрымкі” — тых 20–30 чалавек, якія ведаюць пра вашу кампанію яшчэ да старту і могуць падтрымаць яе ў першы дзень.
*⃣ І гэта не абстрактная “аўдыторыя”. Гэта людзі, з якімі вы ўжо размаўлялі: сябры і сяброўкі; калегі і каляжанкі; чытачы і чытачкі; удзельнікі і ўдзельніцы вашых падзей.
✦ Менавіта яны дапамагаюць стварыць імпульс. Бо першыя 24–48 гадзін кампаніі — гэта час для тых, хто ўжо вам давярае. Іх данаты робяцца сацыяльным доказам:
калі іншыя ўжо падтрымалі, значыць, праект жывы і варты ўвагі.
І калі вы загадзя расказваеце пра ідэю, задаяце пытанні і збіраеце фідбэк, людзі ўжо паступова ўключаюцца ў працэс. Яны пачынаюць разумець, пра што ваш праект, дзе ім гэта блізка і чаму яны маглі б яго падтрымаць.
Гэта дапамагае не толькі з камунікацыяй, але і з рэалістычнай фінансавай мэтай. Калі вы разумееце, колькі ў вас патэнцыйных донараў і донарак і які сярэдні данат у гэтай групе, мэта перастае быць здагадкай.
Як збіраць такое ядро — паказваем у картках.
Захоўвайце пост сабе, а ўжо заўтра выйдзе лекцыя, у якой разбяром, як рыхтаваць аўдыторыю да запуску, фармуляваць мэсэдж, планаваць каналы камунікацыі.
#sekktor_lectures
「 Усе лекцыі 」
Лекцыі выходзяць на sekktor.online і learn4belarus.online.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!