Першая беларуская анлайн школа працягвае набор на новы навучальны 2026/27 годГэта будзе шосты набор…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Першая беларуская анлайн школа працягвае набор на новы навучальны 2026/27 год

Гэта будзе шосты набор у школе з моманту яе адкрыцця ў 2020 годзе. За гэты час школа дала магчымасць 292 дзецям з Беларусі (часова ці пастаянна) атрымліваць адукацыю на роднай мове. 

За шэсць выпускаў было выдана 73 атэстаты аб базавай адукацыі і 29 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны.

У школе навучаюцца беларускія дзеці з 12 краін: Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Турэччыны, Іспаніі, Партугаліі, ААЭ, Чарнагорыі і Японіі.

Гэта класічная адукацыя — школьныя ўрокі з настаўнікамі!

Залічэнне ў 4-10 класы з наступным заканчэннем 11 класаў уключна (залічыць толькі ў 11 клас немагчыма з-за патрабаванняў украінскага заканадаўства).

Анлайн навучанне 5 дзён на тыдзень па 4-5 урокаў у дзень.

У кожным класе ад 3 да 9 вучняў, што дазваляе дзецям лепш засвойваць матэрыял.

Дамашнія заданні для замацавання пройдзенага матэрыялу.

Урокі праходзяць на базе беларускай вучэбнай праграмы на рускай і беларускай мовах. 

Адсутнасць усялякай ідэалогіі, прапаганды і булінгу — школа вучыць дзяцей крытычнаму мысленню, узаемапавазе і ўменню падтрымліваць адзін аднаго. 

Бясплатны пробны занятак для вас і вашых дзяцей, каб вы маглі ўбачыць і ацаніць, як праходзяць урокі ў школе.

Больш інфармацыі на сайце, а таксама ў Telegram-канале школы.