Краўдфандынг пачынаецца задоўга да запуску кампаніі Адна з самых частых памылак — думаць, што аўдыт…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Краўдфандынг пачынаецца задоўга да запуску кампаніі

Адна з самых частых памылак — думаць, што аўдыторыя з’явіцца сама пасля запуску. Але аўдыторыю трэба ўсё ж такі прывесці з сабой.

У лекцыі «Камунікацыйная стратэгія краўдфандынг-кампаніі» Зміцер Ягораў гаворыць пра “ядро падтрымкі” — тых 20–30 чалавек, якія ведаюць пра вашу кампанію яшчэ да старту і могуць падтрымаць яе ў першы дзень.
*⃣І гэта не абстрактная “аўдыторыя”. Гэта людзі, з якімі вы ўжо размаўлялі: сябры і сяброўкі; калегі і каляжанкі; чытачы і чытачкі; удзельнікі і ўдзельніцы вашых падзей.

✦ Менавіта яны дапамагаюць стварыць імпульс. Бо першыя 24–48 гадзін кампаніі — гэта час для тых, хто ўжо вам давярае. Іх данаты робяцца сацыяльным доказам:
калі іншыя ўжо падтрымалі, значыць, праект жывы і варты ўвагі.
І калі вы загадзя расказваеце пра ідэю, задаяце пытанні і збіраеце фідбэк, людзі ўжо паступова ўключаюцца ў працэс. Яны пачынаюць разумець, пра што ваш праект, дзе ім гэта блізка і чаму яны маглі б яго падтрымаць.

Гэта дапамагае не толькі з камунікацыяй, але і з рэалістычнай фінансавай мэтай. Калі вы разумееце, колькі ў вас патэнцыйных донараў і донарак і які сярэдні данат у гэтай групе, мэта перастае быць здагадкай.

Як збіраць такое ядро — паказваем у картках.

Захоўвайце пост сабе, а ўжо заўтра выйдзе лекцыя, у якой разбяром, як рыхтаваць аўдыторыю да запуску, фармуляваць мэсэдж, планаваць каналы камунікацыі.


#sekktor_lectures

Усе лекцыі

Лекцыі выходзяць на sekktor.online і learn4belarus.online.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!