Кубак з лагатыпам у адказ на данат — гэта яшчэ падзяка ці ўжо продаж?А кніга з аўтографам? Ранейшы …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Кубак з лагатыпам у адказ на данат — гэта яшчэ падзяка ці ўжо продаж?

А кніга з аўтографам? Ранейшы доступ да кантэнту? Эксклюзіўныя матэрыялы толькі для падпісчыкаў(-ц)?

У краўдфандынгу такія пытанні лепш задаваць не тады, калі збор ужо скончыўся, а яшчэ да выбару платформы.

✦ У лекцыі 3.1 «Агляд асноўных платформаў: падаткі і стратэгіі для беларускіх праектаў у ЕЗ» разбіраемся, як падыходзіць да краўдфандынгу як да сістэмы: з мадэллю збору, юрыдычнымі нюансамі, камісіямі і разуменнем таго, што вы абяцаеце донарам.

У лекцыі ўзгадваем тры базавыя мадэлі:
donation — калі чалавек падтрымлівае праект без матэрыяльнай узнагароды;
reward — калі донар фактычна робіць перадзамову і чакае канкрэтны вынік;
membership — калі падтрымка становіцца рэгулярнай, а вакол праекта будуецца суполка.

⟡ Асобна лектар разбірае платформы, з якімі могуць працаваць беларускія праекты ў ЕЗ: Patreon, Zrzutka.pl, Patronite.pl, Kickstarter, Gronka.org, GlobalGiving і Stripe, сыходзячы з:
↳ дзе знаходзіцца ваша аўдыторыя;
↳ ці патрэбны вам разавы збор або рэгулярная падтрымка;
↳ ці ёсць у вас матэрыяльная ўзнагарода;
↳ які юрыдычны статус у вас або вашай арганізацыі;
↳ колькі насамрэч застанецца пасля ўсіх камісій.

⚑ У лекцыі таксама ёсць асобны блок пра Польшчу і Літву: donation vs продаж, darowizna, падатковыя ліміты, 1,5% у Польшчы, 1,2% у Літве і сітуацыі, калі лепш загадзя удакладніць усё з падатковай.

Лектар: Зміцер Ягораў — кіраўнік камунікацый у Фондзе BYSOL, кансультант у фандрайзінгу і краўдфандынгу, медыятрэнер. Мае практычны досвед у краўдфандынгу для беларускіх грамадзянскіх арганізацый, медыяпраектаў і культурных ініцыятыў дыяспары ў Польшчы і Літве. Распрацоўшчык адукацыйных курсаў і лекцый па краўдфандынгу для НДА — з акцэнтам на рэальных кейсах і лічбавых інструментах. У мінулым журналіст і медыяменеджэр.

Глядзець лекцыю

#sekktor_lectures

Лекцыя ўжо даступная на sekktor.online і learn4belarus.online.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!