Сёння, 6 жніўня, Алесю Пушкіну магло б споўніцца 61 годЁн быў мастаком, які не прызнаваў кампраміса…

Мінск Навіны

Сёння, 6 жніўня, Алесю Пушкіну магло б споўніцца 61 год

Ён быў мастаком, які не прызнаваў кампрамісаў з няпраўдай, называў рэчы сваімі імёнамі, не баяўся казаць тое, пра што іншыя маўчалі, і да апошняга заставаўся верным роднай Беларусі.

У ліпені 2023 года Алесь Пушкін памёр у Гарадзенскім шпіталі пасля таго, як у калоніі яму своечасова не аказалі неабходную медычную дапамогу. Яго смерць стала адной з самых трагічных старонак гісторыі беларускіх палітычных рэпрэсій.

Памятаем Алеся Пушкіна за яго смеласць, творчасць і любоў да сваёй краіны, якія аказаліся мацнейшымі за турму, гвалт і страх.

Якім чалавекам і мастаком быў Алесь Пушкін, у эфіры «Звычайнай раніцы» распавядаў паэт Андрэй Хадановіч:

Власти Беларуси ДОБИЛИ еще одного политзаключенного: вот каким был художник Алесь Пушкин