Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA шукае ідэі і фарматы для сезона 2026 года ў чатырох гарада…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA шукае ідэі і фарматы для сезона 2026 года ў чатырох гарадах — #Уроцлаў, #Вільнюс, #Прага і #Варшава

Прымаюцца: дыскусіі, лекцыі, чытанні, паказы, майстар-класы, перформансы і міждысцыплінарныя праекты вакол тэмы «Чужая Бацькаўшчына».

Можна падавацца ўсім, хто працуюць з беларускай культурай, кнігай, мовай, гісторыяй і сучаснымі формамі культурнага самавыяўлення.

Падтрымка вызначаецца індывідуальна: у заяўцы трэба самім пазначыць, якая падтрымка патрэбная і яе прыкладны кошт — кампенсацыя праезду, пражыванне, ганарар або тэхнічная падтрымка.

Адна заяўка — на адно канкрэтнае мерапрыемства ў адным горадзе; сезон пройдзе з кастрычніка па лістапад 2026 года.

Ддл: 17 жніўня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!