
Памятаеце, нядаўна мы збіралі гуманітарны груз для беларусаў Украіны?
У нас цудоўная навіна — ён ужо ў месцы прызначэння!
Аўтамабіль, загружаны кілаграмамі гуманітарнай дапамогі, шчасліва дабраўся да Украіны. Зусім хутка дапамога будзе перададзеная тым, хто цяпер асабліва мае ў ёй патрэбу.
Дзякуй кожнаму, хто дапамагаў збіраць, грузіць, арганізоўваць і падтрымліваць гэтую ініцыятыву. Разам мы працягваем быць побач з беларусамі, дзе б яны ні знаходзіліся.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Сёння Dapamoga пры падтрымцы літоўскага палітыка Сакаласа Гарадзецкіса адправіла ва Украіну больш за 50 скрынак гуманітарнай дапамогі. У груз увайшлі адзенне, сродкі гігіены, прадметы першай неабходнасці і іншыя рэчы, неабходныя людзям, якія пацярпелі…