Simone Veil Prize — #прэмія 10 000 EUR за праект пра спадчыну і памяцьUPD. Фокус прэміі — ўнёсак яў…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Simone Veil Prize — #прэмія 10 000 EUR за праект пра спадчыну і памяць

UPD. Фокус прэміі — ўнёсак яўрэйскай культурнай спадчыны ў агульную гісторыю Еўропы.

→ Еўрапейская камісія заснавала новую штогадавую прэмію ў межах Creative Europe — Simone Veil Prize, названую ў гонар Сімоны Вэйль, якая перажыла Халакост і стала першай прэзідэнткай Еўрапарламента пасля першых прамых выбараў 1979 года.

Прэмія адзначае культурніцкія праекты, якія ажыўляюць спадчыну і месцы памяці праз грамадзянскі ўдзел і дыялог паміж пакаленнямі.

Падавацца могуць юрыдычныя і фізічныя асобы з краін, якія ўдзельнічаюць у культурным напрамку Creative Europe (усе ЕС і асацыяваныя краіны).

Пяць катэгорый: Shared Histories, Heritage for Dialogue, Living Heritage, Cross-Border Cooperation and Shared Narratives, Next Generation Youth Engagement and Education.

Прыз: 10 000 EUR Grand Prix у кожнай з пяці катэгорый.

Ддл: 31 ліпеня, 23:59 CEST.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!