27 ліпеня – сапраўдны Дзень Незалежнасці Беларусі.3 ліпеня мы задаваліся пытаннем: дзень незалежнасц…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

27 ліпеня – сапраўдны Дзень Незалежнасці Беларусі.

3 ліпеня мы задаваліся пытаннем: дзень незалежнасці ад каго? Але сёння ёсць адказ на гэтае пытанне!

Менавіта 27 ліпеня ў 1990 годзе была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Яна стала першым і найважнейшым крокам да незалежнасці нашай краіны ад СССР і маскоўскай улады.

З 1991 па 1996 год 27 ліпеня было дзяржаўным святам. Пазней яго замянілі на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад нацысцкай акупацыі. Гэта важная гістарычная дата, але яна не звязаная з набыццём Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці.

Для многіх беларусаў менавіта 27 ліпеня застаецца сапраўдным Днём Незалежнасці – днём, калі Беларусь заявіла пра сваё права быць суверэннай дзяржавай.

Мы памятаем сваю гісторыю. З Днём Незалежнасці, Беларусь!

Наш Patreon
Наш Buymeacoffee