
UPD. Фокус прэміі — ўнёсак яўрэйскай культурнай спадчыны ў агульную гісторыю Еўропы.
→ Еўрапейская камісія заснавала новую штогадавую прэмію ў межах Creative Europe — Simone Veil Prize, названую ў гонар Сімоны Вэйль, якая перажыла Халакост і стала першай прэзідэнткай Еўрапарламента пасля першых прамых выбараў 1979 года.
Прэмія адзначае культурніцкія праекты, якія ажыўляюць спадчыну і месцы памяці праз грамадзянскі ўдзел і дыялог паміж пакаленнямі.
Падавацца могуць юрыдычныя і фізічныя асобы з краін, якія ўдзельнічаюць у культурным напрамку Creative Europe (усе ЕС і асацыяваныя краіны).
Пяць катэгорый: Shared Histories, Heritage for Dialogue, Living Heritage, Cross-Border Cooperation and Shared Narratives, Next Generation Youth Engagement and Education.
Прыз: 10 000 EUR Grand Prix у кожнай з пяці катэгорый.
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!