Варкшопы па працы з дэзынфармацыяй + гранты да 2 000 EUR на праекты | #Вільнюс, #Варшава, #Берлін→ C…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Варкшопы па працы з дэзынфармацыяй + гранты да 2 000 EUR на праекты | #Вільнюс, #Варшава, #Берлін

→ Capacity for Democracy, RadarBY і Digital Skills Coalition Belarus запрашаюць на бясплатныя двухдзённыя варкшопы пра маніторынг, выяўленне і супрацьдзеянне дэзынфармацыі.
Пасля варкшопаў удзельнікі(-цы) змогуць сфармаваць каманды або працаваць індывідуальна і падацца на грант да 2 000 EUR на праект па тэме дэзынфармацыі і барацьбы з прапагандай.

◉ Для каго: беларускія #журналісты/-кі, медыя- і іншыя прафесіяналы(-кі), а таксама ўсе, хто хоча пашырыць веды і кола кантактаў у тэме дэзынфармацыі.

Падчас варкшопаў разбяруць:
• Метады праверкі адкрытых крыніц OSINT: геалакацыю, спадарожнікавыя здымкі, аналіз метададзеных і іншае;
• Маніторынг і аналіз дэзынфармацыйных наратываў;
• Выяўленне і дэбанкінг прапагандысцкіх паведамленняў і кампаній;
• Адказнае выкарыстанне інструментаў штучнага інтэлекту для аналізу і праверкі;
• Лічбавую бяспеку і этычныя стандарты ў журналістыцы, расследаваннях і працы з дэзынфармацыяй.
Змест варкшопаў ва ўсіх трох гарадах будзе падобны.

Пра грантавую падтрымку:
• Пасля ўсіх варкшопаў арганізатары апублікуюць асобны набор на гранты;
• На рэалізацыю праекта будзе адзін месяц;
• Можна будзе падаваць аналітычныя праекты, маніторынгі, даследаванні, дэбанкінг-ініцыятывы ці журналісцкія расследаванні;
• Бюджэт аднаго праекта не можа перавышаць 2 000 EUR;
• Каманды могуць падаваць больш за адзін праект;
• Фінансаванне атрымаюць толькі праекты, адабраныя камісіяй;
• Падчас рэалізацыі будзе даступная ментарская падтрымка і кансультацыі;
• Пасля завяршэння спатрэбіцца прадставіць вынікі і падаць справаздачу.

Прапануецца:
• Харчаванне і неабходныя матэрыялы падчас варкшопаў;
• Для ўдзельнікаў(-іц) з іншых гарадоў і краін — магчымае пакрыццё дарогі і пражывання ў межах вызначаных лімітаў, калі ў арганізатараў будзе адпаведны бюджэт.

Важна: усе ўдзельнікі(-цы) пройдуць вэрыфікацыю. Падчас варкшопаў дзейнічаюць правілы Chatham House; фота-, відэа- і аўдыязапіс забароненыя.

Вільнюс: 1–2 жніўня. Зарэгістравацца
Варшава: 7–8 жніўня. Зарэгістравацца
Берлін: 22–23 жніўня. Зарэгістравацца

Ддл: 20 ліпеня.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!