Nicosia Ludic Lab 2026: рэзідэнцыя для кампазітараў з працай на Toyful Music Festival

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Nicosia Ludic Lab 2026 — #рэзідэнцыя для кампазітараў і кампазітарак + праца з Toyful Music Festival Ensemble | #Кіпр

→ Atheras Peoples & Cultures запрашае на 31-дзённую рэзідэнцыю ў Нікасіі. У яе цэнтры — «гульня» як метад стварэння і выканання сучаснай музыкі.
Удзельнікі(-цы) будуць распрацоўваць новыя творы разам з прафесійным ансамблем і рыхтаваць музыку да публічнага выканання на Toyful Music Festival 2026.

◉ Калі: 23 кастрычніка — 22 лістапада 2026.
Фармат рэзідэнцыі:
• Першыя 5 дзён — эксперыменты з ансамблем і тэставанне;
• Дні 6–23 — дапрацоўка кампазіцыі, ментарскія сесіі і сустрэчы з музыкамі;
• Апошні тыдзень — фінальныя рэпетыцыі і падрыхтоўка да канцэрта.

◉ Для каго: для асобных #кампазітары/-кі, якія працуюць з эксперыментальнай музыкай і ансамблевымі фарматамі і жывуць у адной з краін-удзельніц Creative Europe;
Можна працаваць з:
• Цацкамі, цацачнымі інструментамі і паўсядзённымі аб’ектамі як гукавым матэрыялам;
• Правіламі, абмежаваннямі і механікамі гульняў як асновай для музычнай структуры;
• Акустычным узаемадзеяннем паміж музыкамі, інструментамі і аб’ектамі.
Важна:
• Фінальны твор мусіць доўжыцца ад 7 да 10 хвілін;
• Усе творы павінны быць напісаныя для поўнага складу ансамбля — 4–5 выканаўцаў;
• Сольныя творы, дуэты і трыа не прымаюцца;
• Электроніка і фіксаваныя медыя не падтрымліваюцца.

У распараджэнні ўдзельнікаў(-іц) будзе ансамбль, які працуе з:
• Кларнетам і бас-кларнетам;
• Флейтай і трамбонам;
• Нізкімі меднымі духавымі;
• Фартэпіяна / сінтэзатарам;
• Перкусіяй;
• Гукавымі аб’ектамі і цацачнымі інструментамі: toy piano, музычнымі шкатулкамі, boomwhackers, паветранымі шарыкамі і інш.

Прапануецца:
• Пакрыццё выдаткаў на дарогу, пражыванне і суткавыя;
• Пражыванне ў агульнай кватэры ў цэнтры Нікасіі;
• Пастаянны доступ да прафесійнага ансамбля;
• Ментарскія і індывідуальныя сесіі з музыкамі;
• Коўчынг ад кампазітара і дырыжора Andys Skordis;
• Мастацкая і прафесійная падтрымка ад каманды Atheras;
• Рэпетыцыйная прастора і вытворчая падтрымка;
• Аўдыё- і відэазапіс фінальнага канцэрта.

Ддл: 15 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!