Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў адзначыць гадавіну вызвалення Мінска і абараніць незалежнасць

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская — да 3 ліпеня 

З нагоды гадавіны вызвалення Мінска ад нацысцкай акупацыі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак і нагадала, што незалежнасць пачынаецца са свабоды і права самім вырашаць лёс сваёй краіны.

«Незалежнасць пачынаецца з простых рэчаў: магчымасці жыць дома і выхоўваць дзяцей, размаўляць на сваёй мове, выбіраць уладу і ведаць, што ніхто не распараджаецца тваёй краінай замест цябе.

Менавіта такой Беларусь і павінна быць: без бясконцых рэпрэсій, без расійскай ваеннай прысутнасці і саўдзелу ў вайне. Беларусь, якая з’яўляецца бяспечным домам для свайго народа і самастойна вызначае сваю будучыню».


Поўны тэкст прамовы.
Без бясконцых рэпрэсій, без расійскай ваеннай прысутнасці і без саўдзелу ў вайне.

З нагоды гадавіны вызвалення Мінска ад нацысцкай акупацыі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак і нагадала, што незалежнасць пачынаецца са свабоды і права самім вырашаць лёс сваёй краіны.
«Незалежнасць пачынаецца з простых рэчаў: магчымасці…