Extended Possibilities — рэзідэнцыя для міждысцыплінарных мастацкіх праектаў | #Францыя
→ RAMDAM, un centre d’art запрашае мастакоў і мастачак і творчыя каманды на рэзідэнцыю Extended Possibilities. Яна падтрымлівае даследчыя, эксперыментальныя і міждысцыплінарныя праекты, якія працуюць на скрыжаванні розных мастацкіх дысцыплін і асэнсоўваюць сацыяльны або палітычны кантэкст.
Для рэзідэнцыі не трэба рыхтаваць завершаны твор: праект можа быць на ранняй стадыі даследавання, пісьма, распрацоўкі або сцэнічнай працы.
◉ Калі: 1 лютага — 15 сакавіка 2027.
◉ Для каго: асобныя мастакі(-чкі) і каманды, якія працуюць з #танец, #тэатр, #перформанс, #візуальнае_мастацтва, #кіно і #відэа, літаратурным пісьмом, сцэнарным пісьмом, лічбавым мастацтвам або гібрыднымі фарматамі.
Падавацца могуць тыя, хто:
• Легальна жывуць у краінах, якія ўдзельнічаюць у праграме Culture Moves Europe: краінах ЕС, заморскіх рэгіёнах і тэрыторыях, а таксама ў асобных краінах па-за межамі ЕС;
• Не жывуць у кантынентальнай Францыі.
Прыярытэт маюць праекты, якія:
• Выходзяць за межы адной дысцыпліны;
• Эксперыментуюць з уласным медыумам і метадамі працы;
• Маюць выразны сацыяльны і / або палітычны кантэкст;
• Адгукаюцца на сучаснасць і звязаныя з ёй пытанні.
Прапануецца:
• Пражыванне ў агульным пакоі для каманды на ўвесь тэрмін;
• Доступ да працоўных прастораў і тэхнічнай інфраструктуры;
• 1 350 EUR на чалавека на паўсядзённыя выдаткі і пражыванне;
• Кампенсацыя дарогі: 400 EUR пры адлегласці да 5 000 км або 800 EUR — ад 5 000 км;
• Дадатковая падтрымка для экалагічнага падарожжа, віз, сем’яў, жыхароў(-ак) заморскіх тэрыторый і патрэб даступнасці.
Важна:
• Каманда самастойна адказвае за тэхнічную частку сваёй рэзідэнцыі;
• Працоўныя і жылыя прасторы даступныя для карыстальнікаў(-ц) інвалідных вазкоў, але дабрацца да RAMDAM грамадскім транспартам можа быць складана;
• Пры адлегласці менш за 600 км трэба выбіраць наземны экалагічны транспарт, калі няма абгрунтаваных выключэнняў.
Ддл: 14 ліпеня, 23:59. Конкурс можа быць закрыты пасля атрымання першых 40 заявак.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!