Cтыпендыі для куратараў і куратарак ад Upė Foundation у Лондане і Вільнюсе | #Вялікабрытанія / #Літва
→ Upė Foundation запрашае куратароў і куратарак на пачатку прафесійнага шляху падавацца на дзве поўныя пазіцыі ў вядучых інстытуцыях сучаснага мастацтва: Camden Art Centre у Лондане і Sapieha Palace у Вільнюсе.
1⃣ Curatorial Fellowship at Camden Art Centre
Пазіцыя Assistant Curator у аддзеле выстаў Camden Art Centre у Лондане.
◉ Для каго: #куратары/-кі на пачатку кар’еры, якія маюць сувязь з Балтыйскім рэгіёнам — #Літва, #Латвія, #Эстонія і дыяспары.
Сувязь можа пацвярджацца праз:
• Асабісты досвед або паходжанне;
• Веданне адной з балтыйскіх моваў;
• Даследаванні або куратарскую працу з маста(ч)камі, інстытуцыямі ці кантэкстамі Балтыйскага рэгіёна.
Патрабаванні:
• Досвед куратарскай працы на пачатку кар’еры — фрыланс, самастойныя, праектныя або інстытуцыйныя практыкі;
• Вышэйшая адукацыя ў куратарстве, гісторыі мастацтва, візуальнай культуры або сумежных сферах;
• Права працаваць у Вялікабрытаніі — праз ужо наяўны статус, візавы маршрут Skilled Worker для маладых спецыялістаў(-ак) да 26 гадоў або Creative Worker visa.
На пасадзе трэба будзе:
• Дапамагаць у падрыхтоўцы і рэалізацыі выставак, праектаў і падзей;
• Працаваць з даследаваннямі, вытворчасцю, інтэрпрэтацыяй і публічнымі матэрыяламі;
• Камунікаваць з маста(ч)камі, галерэямі, дызайнер(к)амі, аўтар(к)амі і партнёрамі;
• Удзельнічаць у працы з лагістыкай, кантрактамі, публікацыямі і дакументаваннем;
• Прыўносіць даследаванні пра балтыйскі і шырэйшы цэнтральна- і ўсходнееўрапейскі кантэкст у праграму інстытуцыі.
Прапануецца:
• Поўная занятасць на 12 месяцаў;
• Заробак 30 960 GBP у год;
• Магчымасць падаўжэння кантракту яшчэ на 6 месяцаў;
• Ментарства і прафесійнае развіццё ў камандзе Camden Art Centre;
• Досвед працы над выставамі, публікацыямі, рэзідэнцыямі і падзеямі;
• Магчымасць развіваць прафесійныя сувязі ў Лондане і міжнароднай арт-супольнасці.
Для падачы трэба азнаёміцца з job pack і запоўніць форму заяўкі ды форму маніторынгу на сайце арганізатараў.
Ддл: 13 ліпеня, 12:00 (UK time).
Даведацца больш
2⃣ Curatorial Fellowship at Sapieha Palace
Поўная куратарская пазіцыя ў Sapieha Palace — філіяле Contemporary Art Centre у Вільнюсе.
◉ Для каго: #куратары/-кі на пачатку кар’еры, якія маюць грамадзянства Вялікабрытаніі, жывуць там або могуць пацвердзіць іншую трывалую сувязь з краінай — напрыклад, праз settled або pre-settled status, доўгатэрміновае пражыванне ці іншыя падставы.
Патрабаванні:
• 1–5 гадоў куратарскага досведу;

• Досвед самастойных праектаў, невялікіх прастораў або незалежных ініцыятываў будзе перавагай.
На пасадзе трэба будзе:
• Курыраваць адну выставу ў Northern Gallery і распрацаваць яе публічную праграму;
• Дапамагаць у падрыхтоўцы асноўных выстаў Sapieha Palace і звязаных з імі падзей;
• Удзельнічаць у распрацоўцы і каардынацыі штогадовага сімпозіума;
• Падтрымліваць кантакт з маста(ч)камі і партнёрамі;
• весці куратарскую, канцэптуальную і структурную частку ўласнай праграмы разам з вытворчай камандай.
Прапануецца:
• Поўная занятасць на 12 месяцаў;
• Заробак 2 175 EUR брута штомесяц;

• Аплачаная абавязковая медыцынская страхоўка;
• Квіткі ў Вільнюс на пачатак працы;
• Працоўны камп’ютар;
• Падтрымка ў пошуку жылля і адаптацыі ў горадзе;
• Дапамога ў афармленні літоўскіх дазволаў на працу і пражыванне;
• Ментарства ад каманды Sapieha Palace і доступ да інфраструктуры Contemporary Art Centre.
Ддл: 13 ліпеня, 12:00 (UK time).
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!