У суботу, 27 чэрвеня, у Доме нацыянальных супольнасцяў у Вільні адбылася прэзентацыя кнігі журналісткі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі».
Асаблівай падзеяй вечара стаў удзел самога Віктара Дзмітрыевіча, а таксама яго адвакатаў — Наталлі Мацкевіч і Яўгена Пыльчанкі.
Падчас сустрэчы Віктар Бабарыка падзяліўся сваімі ўражаннямі ад прачытання кнігі:
Нагадаем, што напрыканцы вясны Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка быў госцем Беларускага Замка. Запіс той сустрэчы па-ранейшаму даступны па спасылцы.

«Мне было даволі дзіўна чытаць гэтую кнігу. Па-першае, калі чытаеш пра тое, што сам добра ведаеш, заўсёды здаецца, што недзе нешта было не зусім так. У цябе іншае ўспрыманне. Трэба аддаць належнае Сабіне: нягледзячы на мае спробы сказаць, што дзесьці ёсць недакладнасці, мне паказвалі спасылкі, якія пацвярджалі, што ўсё было менавіта так.
Па-другое, чытаючы кнігу, я нібыта глядзеў на частку свайго жыцця збоку. У кіно часта паказваюць, калі чалавек памірае, яго прывід назірае за тым, што адбываецца, нібыта з боку. Так і тут: ты бачыш падзеі, якія перажыў сам, вачыма іншага чалавека.
Нягледзячы на гэтыя незвычайныя адчуванні, я прачытаў кнігу з вялікай цікавасцю. З аднаго боку, гэта дакумент і хроніка без аўтарскіх ацэнак, а з другога — гэта не проста сухая дакументальная проза. У кнізе ёсць пачуцці і эмоцыі, якім сапраўды суперажываеш.
Людзі, якія прайшлі праз падзеі 2020 года і памятаюць іх, таксама змогуць убачыць у гэтай кнізе саміх сябе нібыта збоку. І гэта вельмі цікавы досвед».
Нагадаем, што напрыканцы вясны Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка быў госцем Беларускага Замка. Запіс той сустрэчы па-ранейшаму даступны па спасылцы.