WATERways: мастацкая рэзідэнцыя ў Італіі для мастакоў візуальнага мастацтва і перформансу

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

WATERways — мастацкая рэзідэнцыя пра водную спадчыну рэгіёна Малізэ | #Італія

→ Palazzo Santoro запрашае трох мастакоў(-ачак) візуальнага мастацтва і перформансу на 30-дзённую рэзідэнцыю WATERways у Баяна, рэгіён Малізэ.
Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць і пераасэнсоўваць водную спадчыну Малізэ праз даследчыя і site-responsive практыкі — праекты, звязаныя з канкрэтным месцам, яго гісторыяй і супольнасцю.

◉ Калі: 1–30 верасня 2026.
◉ Для каго: прафесійныя мастакі(-чкі) у сферы #візуальнае_мастацтва або #перформанс, старэйшыя за 18 гадоў, якія пастаянна і легальна жыве ў адной з краін-удзельніц Creative Europe, акрамя Італіі.

Прапануецца:
• Асобны пакой з уласнай ваннай;
• Доступ да агульнай кухні;
• Працоўная прастора плошчай 1 400 м²;
• Ментарская падтрымка і знаёмства з мясцовай сеткай;
• Магчымасць супрацоўнічаць з мясцовай супольнасцю і аўдыторыяй;
• Доступ да муніцыпальных архіваў;
• Штодзённая выплата 30 EUR.

Ддл: 6 ліпеня, 12:00 CEST.
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!