Як пісаць заяўкі на культурніцкія праекты: 5 прыкладаў і парады для лепшага разумення донараў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

У заяўках часта складана знайсці правільную мову для апісання культурніцкіх (ладна, не толькі) праектаў.

З аднаго боку, хочацца расказаць пра каштоўнасць, супольнасць і ідэнтычнасць. З іншага — донару трэба зразумець: што канкрэтна зменіцца, для каго і як гэта можна будзе пацвердзіць.

І тут у тэксце часта з’яўляюцца фразы, якія гучаць прыгожа, але не дапамагаюць ацэншчыку зразумець, што менавіта вы зробіце і чаму гэта важна.
*⃣Яны не заўсёды робяць заяўку дрэннай. Але часта робяць яе падобнай на дзясяткі іншых.

Даем 5 прыкладаў такіх фармулёвак і на што іх варта замяніць:

«Наш праект унікальны» → «У адрозненне ад існых ініцыятываў X і Y, наш праект вырашае праблему праз механізм W, які дагэтуль не выкарыстоўваўся ў гэтым кантэксце».

«Мы верым, што культура важная» → «Паводле даследавання, рэгулярны кантакт з роднай культурай зніжае ўзровень псіхасацыяльнага стрэсу ў людзей у эміграцыі на [X]%. Наш праект стварае такі кантакт для [мэтавай групы]».

«Мы пастараемся дасягнуць…» → «Праект дасягне наступных вынікаў: […]».

«Дзейнасць будзе працягвацца пасля заканчэння гранта» → «Устойлівасць праекта забяспечваецца праз тры механізмы: […]».

«Мы ахопім шырокую аўдыторыю» → «Праект ахопіць не менш за [колькасць] чалавек з [мэтавай групы] у [гарадах / краінах] на працягу [тэрміну]».


А ў чацвер, 2 ліпеня, выйдзе другая лекцыя курса — «Спецыфіка грантрайтынгу для культуры: як паказаць нематэрыяльнае ўздзеянне ў лічбах». Будзем разбірацца, як перакладаць каштоўнасць культурніцкай працы на мову зменаў, індыкатараў і жывых гісторый.

Калі вы прапусцілі першую лекцыю курса — 1.1 Must-have policy-оптыка: як зразумець, наколькі вашы мэты супадаюць з мэтамі донара, запрашаем да прагляду. Глядзець лекцыю

#sekktor_lectures

Адукацыйны курс быў распрацаваны спецыяльна для платформы learn4belarus.online.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!