Digital Freedom Lab праводзіць Digisec Skill-Sharing Workshop для маладых актывістаў 28–29 ліпеня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Варкшоп Digisec Skill-Sharing Workshop ад Digital Freedom Lab | #Польшча

→ Digital Freedom Lab запрашае маладых актывістаў(-ак) і прадстаўнікоў(-іц) моладзевых арганізацый і ініцыятываў на двухдзённы выязны варкшоп пра лічбавую і гібрыдную бяспеку.

Праграма разлічаная на тых, хто працягвае грамадскую або актывісцкую працу ва ўмовах транснацыянальных рэпрэсій і сутыкаецца з рызыкамі сачэння, фішынгу, доксінгу, ціску праз блізкіх або небяспечнымі кантактамі.

◉ Для каго: маладыя #актывісты(-кі), а таксама прадстаўнікі(-цы) моладзевых арганізацый і ініцыятываў.
◉ Калі: 28–29 ліпеня, 10:00–16:30.

Падчас варкшопа пагавораць пра:
• Лічбавыя пагрозы: spyware, фішынгавыя лісты, боты, фальшывыя кантакты і запрашэнні
• Бяспечную камунікацыю: месенджары, групавыя чаты, воблачныя сэрвісы, анлайн-сустрэчы, абарону акаўнтаў і прыладаў
• AI-дыпфэйкі і спосабы распазнаваць іх
• Гібрыдныя пагрозы: міжнародны вышук, «антыэкстрэмісцкае» заканадаўства, доксінг, ціск праз блізкіх і даныя з адкрытых крыніц
• Бяспечную мабільнасць, падарожжы і новыя знаёмствы
• Дзеянні ў выпадку інцыдэнту: дакументаванне, пошук падтрымкі і выкарыстанне досведу для адвакацыі
• Стварэнне асабістага плана бяспекі пад свой кантэкст.

Прапануецца:
• Пражыванне.

Ддл: 5 ліпеня, 23:59 (CEST).
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!