Стыпендыі для беларускіх студэнтаў у Літве і Чэхіі на пакрыццё выдаткаў на пражыванне ад EU4Belarus

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Стыпендыі для пакрыцця выдаткаў на пражыванне для беларускіх студэнтаў і студэнтак у Літве і Чэхіі ад EU4Belarus | #Літва, #Чэхія

→ У межах праграмы Education for Belarusians адкрыты конкурс стыпендый для беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія вучацца або паступаюць на вочную форму навучання ў Літве ці Чэхіі.

◉ Для каго: студэнты(-кі) бакалаўрыяту, магістратуры і інтэграваных праграм, якія вучацца або паступаюць ва ўніверсітэты Літвы ці Чэхіі.
Падавацца могуць:
• Цяперашнія або былыя грамадзяне(-кі) Беларусі
• Студэнты(-кі), якія пачалі вочнае навучанне ў Літве або Чэхіі не раней за 2020/2021 навучальны год
• Тыя, хто мае запрашэнне на залічэнне на 2026/2027 навучальны год
• Заяўнікі(-цы), якія былі адлічаныя з універсітэта ў Беларусі
• Тыя, хто сам(-а) або чый блізкі член сям’і сутыкнуўся з пагрозамі ці пераследам па палітычных матывах
• Былыя ўдзельнікі(-цы) SALT, якія пераходзяць на больш высокую ступень адукацыі або паспяхова працягваюць навучанне на той жа праграме.

Прапануецца:
• Стыпендыя 650 EUR у месяц. Да 10 выплат за навучальны год — у залежнасці ад акадэмічнага календара
• Падтрымка да 2 акадэмічных гадоў
• Выплаты могуць працягвацца да канца 2027/2028 навучальнага года, калі студэнт(-ка) не завершыць, не спыніць і не прыпыніць навучанне раней.

Ддл: 7 ліпеня, 23:59 (EET / UTC+3).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!