Modes of Access — анлайн-рэзідэнцыя для медыямастакоў і мастачак | #анлайн
→ Künstler*dorf Schöppingen і kaethe:k Kunsthaus запрашаюць мастакоў і мастачак і калектывы на новую лічбавую рэзідэнцыю Modes of Access.
Праграма прысвечана таму, хто і на якіх умовах атрымлівае доступ да рэсурсаў, прастораў, сістэм і ўдзелу ў культуры. У лічбавым асяроддзі гэта датычыцца не толькі тэхналогій, але і палітыкі: якія платформы і працоўныя структуры выключаюць людзей, чые патрэбы, тэмпы і спосабы ўдзелу не адпавядаюць прынятай «норме».
◉ Калі: 12-тыднёвая анлайн-рэзідэнцыя ў жніўні – кастрычніку 2026. Фінальная публічная падзея — лістапад 2026.
◉ Для каго: прафесійныя #медыямастакі(-чкі) і #мастацкія_калектывы, якія працуюць з тэхналогіямі і лічбавымі медыя: відэа, гукам, камп’ютарамі, інтэрнэтам, праграмным забеспячэннем або даследаваннем таго, як тэхналогіі ўплываюць на жыццё і ўдзел у культуры.
Падавацца могуць творцы, якія:
• Жывуць больш чым за 1500 км ад Schöppingen, Германія
• Не могуць падарожнічаць праз абмежаваную мабільнасць, інваліднасць, хранічную хваробу, абавязкі па доглядзе, візавыя абмежаванні або залежнасць ад лакальных сетак падтрымкі
• Даследуюць даступнасць, удзел, лічбавыя прасторы і крытыку ўладных сістэм праз мастацкую практыку.
Фокус праграмы:
• Доступ як палітычная і мастацкая метадалогія
• Інклюзіўныя лічбавыя фарматы і прасторы ўдзелу
• Тэхналагічныя сістэмы, якія могуць ствараць або памяншаць бар’еры
• Disability Justice і антыэйблісцкія практыкі
• Crip Time і гнуткія рытмы мастацкай працы
• Крытыка ўлады і выключэння праз лічбавыя медыя
• Супольнасць, узаемазалежнасць і падтрымка ў анлайн-працэсах.
Прапануецца:
• Ганарар 2500 EUR
• Бюджэт на матэрыялы — 500 EUR
• Дадатковая падтрымка даступнасці ў залежнасці ад патрэб удзельніка(-цы) або калектыву
• Суправаджэнне ад Künstlerdorf Schöppingen і kaethe:k Kunsthaus
• Куратарская падтрымка ад Paulina Seyfried
• Ментарская падтрымка ў сферы лічбавых культур ад Agustina Andreoletti
• Далучэнне да сеткі выпускнікоў(-ц) Künstlerdorf
• Кантакты з медыямастацкімі арганізацыямі ў Паўночным Рэйне — Вестфаліі.
Ддл: 27 чэрвеня.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!