Коўч-трэнінгі па публічных выступах ад Аляксея Бурносенкі ў Варшаве пачынаюцца 5 чэрвеня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Коўч-трэнінгі па публічных выступах ад Аляксея Бурносенкі. Першы ўжо заўтра! | #Варшава, #Польшча

→ Музей Вольнай Беларусі запрашае на серыю коўч-трэнінгаў для тых, хто хоча больш упэўнена выступаць публічна, утрымліваць увагу аўдыторыі, даносіць свае ідэі і абараняцца ад маніпуляцый у дыскусіях.

Трэнінгі правядзе Аляксей Бурносенка — сертыфікаваны коўч і прафесійны бізнес-трэнер з 25-гадовым досведам. Аляксей працаваў тэатральным рэжысёрам і выкладчыкам акцёрскага майстэрства, трэніраваў спікераў(-ак) TEDx у Беларусі і Варшаве, рыхтаваў незалежных кандыдатаў(-ак) да парламенцкай кампаніі 2019 года, а ў 2020 годзе — Святлану Ціханоўскую.

Праграма:

• 5 чэрвеня, 18:00 — «Майстэрства прамовы»
Як будаваць выступ, утрымліваць увагу слухачоў(-ак) і пераканаўча даносіць свае ідэі.

• 12 чэрвеня, 18:00 — «Мова цела публічнага спікера»
Пра жэсты, позу, голас і тое, як невербальная камунікацыя ўплывае на ўспрыманне вашых словаў.

• 19 чэрвеня, 18:00 — «Чорная рыторыка і абарона ад маніпуляцый»
Як распазнаваць маніпулятыўныя прыёмы і ўпэўнена рэагаваць у складаных размовах і дыскусіях.

◉ Дзе: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава.

Пажаданы данат: 30 PLN / занятак.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!