У Вільні 4 чэрвеня адбудзецца акцыя памяці Аляксея Навальнага ў яго 50-ы дзень нараджэння

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Пяць гадоў таму…

4 чэрвеня 2021 года беларуская і расійская дыяспары Вільні сабраліся разам, каб падтрымаць Аляксея Навальнага ў дзень яго 45-годдзя.

Тады ён знаходзіўся за кратамі, але людзі верылі, што справядлівасць пераможа, а палітычныя зняволеныя вернуцца на волю.

Сёння, 4 чэрвеня 2026 года, Аляксею магло б споўніцца 50 гадоў.

На жаль, гэты юбілей ужо з’яўляецца днём памяці чалавека, які стаў адным з сімвалаў супраціву аўтарытарызму, карупцыі і палітычных рэпрэсій у Расіі.

Акцыя памяці Аляксея Навальнага адбудзецца сёння а 18:00 у скверы Барыса Нямцова ў Вільні.

Светлая памяць!