Aerowaves Twenty — конкурс для кароткіх харэаграфічных прац і сучаснага танца
→ Aerowaves запрашае харэографаў(-ак) і танцавальныя каманды падаваць завершаныя кароткія працы на штогадовы адбор Aerowaves Twenty.
Адабраныя ў Aerowaves Twenty працы атрымаюць міжнароднае прасоўванне праз сайт і каналы платформы, а таксама магчымасць быць прадстаўленымі ў межах фестывалю Spring Forward.
◉ Для каго: #харэографы/-кі, #танцоры/-кі, #перформеры/-кі і танцавальныя кампаніі, якія жывуць у геаграфічнай Еўропе і працуюць з сучасным танцам і харэаграфіяй.
Важна:
• Можна падаць толькі адну працу на год.
• Адну і тую ж працу нельга падаваць паўторна, незалежна ад таго, была яна адабраная раней ці не.
• Work-in-progress не прымаюцца: праца павінна быць завершаная і ўжо паказаная публіцы.
• Dance films не прымаюцца.
• Нельга падавацца тым, хто цяпер праходзіць прафесійную адукацыю ў сферы танца — напрыклад, BA або MA.
• Працу, створаную падчас навучання, можна падаць толькі пасля завяршэння курса і яе наступнага прафесійнага паказу.
• Aerowaves цяпер не прымае працы, створаныя ў Расіі і Беларусі.
Харэограф(-ка) можа быць адабраны(-ая) для паказу на Spring Forward максімум двойчы; пасля двух такіх удзелаў падавацца на Aerowaves больш нельга.
Прапануецца:
• Магчымасць быць заўважанымі партнёрамі міжнароднай сеткі Aerowaves незалежна ад фінальнага адбору
• Для Aerowaves Twenty — профіль працы на сайце платформы на працягу года з фота, відэа і прэс-матэрыяламі
• Прасоўванне будучых паказаў праз каляндар, сетку і сацыяльныя медыя Aerowaves
• Магчымасць паказаць працу на фестывалі Spring Forward. У выпадку паказу на Spring Forward — невялікі ганарар, пакрыццё дарогі, пражывання і суткавых або гасціннасці для каманды
• Магчымыя запрашэнні на паказы ад партнёраў сеткі, умовы якіх мастакі(-чкі) ўзгадняюць самастойна.
Ддл: 15 ліпеня, 17:00 (CEST).
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!