Adaptive Breathing: конкурс новага медыямастацтва ад New Media Week у Катавіцах 2026

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Adaptive Breathing — конкурс новага медыямастацтва ад New Media Week | #Польшча

→ New Media Week запрашае прафесійных мастакоў(-чак) і творцаў, якія працуюць на скрыжаванні візуальнага мастацтва і тэхналогій, да ўдзелу ў International New Media Art Competition у Катавіцах.
Тэма конкурсу 2026 года — Adaptive Breathing. Яна не задае адзіны напрамак, а прапануе прастору для мастацкага выказвання, эксперыменту і ўласных спосабаў працы.
Фіналісты(-кі) прадставяць праекты на выставе ў Silesian Museum у межах New Media Week, а пераможцы атрымаюць грашовыя ўзнагароды.

◉ Для каго: #media_мастакі/-чкі, #аўдыёвізуальныя_мастакі/-чкі, #перформеры/-кі, #даследчыкі/-цы, #tech_прафесіяналы/-кі і іншыя прафесійныя творцы, якія працуюць у сферы new media art.
◉ Калі:
• New Media Week — 30 верасня – 4 кастрычніка 2026
• Фінальная выстава — 30 верасня – 11 кастрычніка 2026.

Важна:
• Удзельнікам(-цам) павінна быць не менш за 24 гады на 4 траўня 2026 года.
• Дыпломныя працы выпускнікоў(-ц) акадэмій мастацтваў да ўдзелу не прымаюцца.
• Можна падаваць індывідуальныя і калектыўныя праекты.
• Можна падаваць працы, створаныя з выкарыстаннем інструментаў штучнага інтэлекту, калі яны адпавядаюць умовам конкурсу і не парушаюць правоў трэціх асоб.
Да ўдзелу прымаюцца праекты:
• Створаныя або ўпершыню публічна прадстаўленыя не раней за 1 студзеня 2023 года
• Створаныя або ўпершыню прадстаўленыя не пазней за 4 траўня 2026 года.

Што можна падаць:
• Інсталяцыі, сістэмы і інтэрактыўныя асяроддзі: immersive- і site-specific працы, рэактыўныя сістэмы, сэнсарныя інсталяцыі, генератыўныя візуальныя асяроддзі
• Рухомы малюнак і візуальныя наратывы: відэаарт, 2D/3D-анімацыя, motion design, эксперыментальнае кіно, аўтаномныя мастацкія праекцыі
• Медыяперформансы і live acts: live coding, сцэнічныя перформансы з выкарыстаннем тэхналогій, гібрыдныя аўдыявізуальныя дзеянні з візуальным фокусам
• Тэхналагічныя аб’екты і медыяскульптуры: кінетычныя медыя, робататэхніка, электроніка, святло, мехатроніка
• Даследчыя праекты і прататыпы інструментаў: інтэрфейсы, hardware/software-прататыпы і тэхналагічныя эксперыменты, якія ствараюць новыя фарматы для творчай практыкі.

Прапануецца:
• Удзел у конкурснай выставе ў Silesian Museum
• Пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне на ўмовах, індывідуальна ўзгодненых з арганізатарам
• Пры неабходнасці — пакрыццё транспарціроўкі мастацкай працы на індывідуальна вызначаных умовах
• Вытворчая падтрымка і тэхналагічная інфраструктура для прэзентацыі адабраных праектаў
• Грашовыя ўзнагароды: 1 месца — 10 000 EUR, 2 месца — 7 000 EUR, 3 месца — 5 000 EUR, прыз глядацкіх сімпатый — 5 000 EUR.

Ддл: 30 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!