У Брэсце адзначылі 30-ю гадавіну каранацыі абраза Маці Божай Брэсцкай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

=БРЭСТ – 30-я ГАДАВІНА КАРАНАЦЫІ АБРАЗА БАГАРОДЗІЦЫ= У касцёле Ўзвышэння св. Крыжа ў Брэсце 30 мая 2026 г. адзначалі 30 гадавіну каранацыі абраза Маці Божай Брэсцкай. =Самая каранацыя адбылася 30 чэрвеня 1996 г. Кароны, якія асабіста блаславіў Папа Рымскі Ян Павел II, на ікону ўсклалі Кардынал Казімір Свёнтэк і Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі. Каранацыя абраза Маці Божай Брэсцкай (Берасцейскай) — гэта знакавая падзея, якая ўвайшла ў гісторыю як першая каранацыя марыйнага абраза ў сучаснай Беларусі. =Абраз упершыню з’явіўся ў Брэсце амаль 400 год таму, і з таго моманту Маці Божая ў гэтай выяве апекавалася горадам і яго жыхарамі, бачыла слёзы і выслухоўвала просьбы вернікаў. Нягледзячы на тое, што абраз быў вывезены падчас набега татараў, пазней ў XIX стагоддзі горад быў перанесены і святыні знішчаны, нягледзячы на пераслед веры ў XX стагоддзі – Маці Божая ў сваёй выяве заўсёды вярталася ў Брэст.