OASis In the Park — рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак, якія працуюць з супольнасцямі | #Італія
→ Fondazione Campania Welfare адкрывае другі набор на OASis In the Park — мастацкую рэзідэнцыю ў Parco San Laise у Баньёлі, раёне Неапаля.
Parco San Laise — былая база NATO, якая цяпер паступова ператвараецца ў сацыяльную і культурную прастору. Рэзідэнцыя будзе працаваць як платформа ў розных лакацыях парку.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі розных дысцыплін, якія хочуць развіваць партысіпатыўныя і сацыяльна ангажаваныя практыкі, працаваць з мясцовымі супольнасцямі і ствараць праекты, значныя для кантэксту Баньёлі і працэсаў аднаўлення раёна.
◉ Калі: верасень – кастрычнік 2026. Кожная рэзідэнцыя будзе доўжыцца прыкладна 2 тыдні.
Падыходзяць розныя напрамкі:
• Кіно і аўдыявізуальныя медыя
• Фатаграфія
• Візуальныя мастацтвы: скульптура, street art, graffiti, жывапіс
• Тэкстыль, мода і матэрыяльныя практыкі
• Музыка і гук
• Мастацкая праца з выкарыстаннем штучнага інтэлекту
• Прасторавы дызайн і інсталяцыі
• Светлавы дызайн і практыкі са святлом
• Інтэр’ерны і супольнасна арыентаваны дызайн
• Ілюстрацыя і графіка
• Іншыя дысцыпліны, якія могуць мець рэальны ўплыў на супольнасць.
Што можна прапанаваць:
• Варкшопы
• Сесіі супольнага стварэння
• Уласны мастацкі праект, заснаваны на працы з супольнасцю
• Адукацыйныя ініцыятывы
• Мастацкія інтэрвенцыі ў прасторы парку
• Іншыя фарматы, якія ствараюць значнае ўзаемадзеянне з мясцовым кантэкстам.
Прапануецца:
• Ганарар 1 300 EUR
• Поўнае пакрыццё дарогі, пражывання, харчавання і вытворчых выдаткаў.
Ддл: 26 чэрвеня.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!