
Ужо сёньня. Гадавіна засакрэчанага расстрэлу пратэстоўцаў у СССР
2 чэрвеня 1962 году міліцыя, войска і КДБ СССР расстралялі пратэстоўцаў з Новачаркаскага электравозабудаўнічага заводу, якія выступілі супраць падвышэньня цэнаў на прадукты. Інфармацыя пра колькасьць загінулых і параненых доўгі час была засакрэчаная.
Сёньня афіцыйна вядома пра 26 загінулых і каля 90 параненых.
Яшчэ сем чалавек былі расстраляныя паводле прысуду суду, больш за 100 атрымалі тэрміны ад двух да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Пра іншыя падзеі 2 чэрвеня ў гісторыі чытайце на сайце Свабоды.