Re:Create Europe 2026 — чатыры рэзідэнцыі і анлайн-праграма
→ Re:Create Europe запрашае мастакоў(-чак) і культурных прафесіяналаў(-к) на міжнародныя рэзідэнцыі і серыю вэбінараў, прысвечаныя тэме Transformation of Cultural Policies.
Праграма даследуе, як мастацтва і культура могуць працаваць ва ўмовах палітычнага ціску, крызісаў і абмежаванняў мастацкай свабоды; як культурныя інстытуцыі, незалежныя ініцыятывы і самі творцы выпрацоўваюць стратэгіі супраціву, клопату і ўстойлівасці.
1⃣ Rhythms of Continuity — рэзідэнцыя ў Săcel і Бухарэсце | #Румынія
◉ Для каго: маладыя мастакі(-чкі) з досведам да 5 гадоў, якія з’яўляюцца *⃣грамадзян(к)амі краін або тэрыторый Creative Europe.
2⃣ The Art of Resistance and Resilience — рэзідэнцыя ў Akademie der Künste | #Берлін, #Германія
→ Сямідзённая рэзідэнцыя пра тое, як мастакі(-чкі), культурныя прафесіяналы(-кі), інстытуцыі і архівы могуць адказваць на палітычны ціск, скарачэнне бюджэту, рэпрэсіўную культурную палітыку і пагрозы мастацкай свабодзе.
◉ Для каго: мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі) з досведам да 5 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзян(к)амі або рэзідэнт(к)амі краін Creative Europe.
◉ Калі: 23–30 верасня 2026.
Прапануецца:
• Бясплатнае пражыванне ў Akademie der Künste
• Аднаразовая выплата 725 EUR на сутачныя, матэрыялы і самастойна арганізаваную дарогу
• Дадатковыя 150 EUR пры пацверджаным экалагічным спосабе падарожжа.
3⃣ Malta, the Mediterranean, and Beyond — рэзідэнцыя пра культурную палітыку | #Мальта
→ Рэзідэнцыя ад Arts Council Malta будзе прысвечана культурнай палітыцы ў астраўным кантэксце, мастацкай мабільнасці, абмежаванасці рэсурсаў, свабодзе выказвання і таму, як лакальная і еўрапейская культурная палітыка можа адказваць на сучасныя крызісы.
◉ Для каго: 6 маладых культурных прафесіяналаў(-к) з досведам 1–5 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзян(к)амі або рэзідэнт(к)амі краін і тэрыторый Creative Europe і працуюць з мастацтвам, культурай, даследаваннямі, культурнай палітыкай або арт-менеджментам.
◉ Калі: 6–12 кастрычніка 2026.
Прапануецца:
• Да 500 EUR на падарожжа, трансферы з/у аэрапорт і ўнутраныя перамяшчэнні
• Пражыванне на 7 начэй — да 840 EUR, з разліку 120 EUR за ноч
• Суткавыя — 420 EUR, з разліку 60 EUR за ноч
• Іншыя выдаткі ў межах праграмы пакрывае Arts Council Malta.
4⃣ Tide Lines: Art, Freedom and Resilience at the Black Sea — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак | #Балгарыя
→ National Academy of Art, Sofia — Burgas Branch запрашае двух візуальных мастакоў(-чак) на двухтыднёвую рэзідэнцыю на ўзбярэжжы Чорнага мора.
Праграма прапануе бяспечную прастору для мастацкага даследавання, эксперыментаў і дыялогу для творцаў, якія працуюць у кантэкстах, дзе мастацкая свабода абмежаваная, знаходзіцца пад ціскам або рызыкай.
◉ Для каго: #візуальныя_мастакі(-чкі) на пачатку шляху з досведам да 5 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзян(к)амі або рэзідэнт(к)амі краін і тэрыторый Creative Europe.
Падыходзяць практыкі: жывапіс і малюнак, графіка, фатаграфія, відэа і кіно, інсталяцыя, скульптура, перформанс, публічнае мастацтва.
◉ Калі: 18–31 кастрычніка 2026
Прапануецца:
• Да 1 000 EUR на дарогу, неабходны лакальны транспарт і візавыя выдаткі, калі яны патрэбныя
• Пражыванне ў Бургасе, якое арганізуе і аплачвае бок, што прымае, — да 1 000 EUR
• Да 1 000 EUR на суткавыя і матэрыялы для рэалізацыі праекта
• Доступ да студый, абсталявання і наяўных матэрыялаў Акадэміі.
5⃣ Webinar Series 2026 — анлайн-праграма пра трансфармацыю культурнай палітыкі
→ Праграма прысвечана мастацкай свабодзе, грамадзянскаму ўдзелу, культурным інстытуцыям і спосабам працаваць у крызісных і палітычна складаных кантэкстах.
◉ Для каго: маладыя культурныя прафесіяналы(-кі) з краін і тэрыторый Creative Europe, якія працуюць з мастацтвам, культурай, даследаваннямі, палітыкай або актывізмам і маюць каля 5 гадоў прафесійнага досведу.
◉ Калі: верасень – снежань 2026, 10 анлайн-сесій па 90 хвілін.
Ддл: 15 чэрвеня.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!