LITHUANIAN PRIDE 2026 пройдзе ў Вільні з 2 па 6 чэрвеня з канцэртам і маршам за роўнасць

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

LITHUANIAN PRIDE 2026

З 2 па 6 чэрвеня ў Вільні пройдзе Lithuanian Pride 2026 — тыдзень падзей, прысвечаных ЛГБТК+ супольнасці, правам чалавека, бачнасці, павазе і роўнасці.

Сёлета галоўная тэма фестывалю — «За роўнасць сем’яў» (Už šeimų lygybę)

Арганізатары будуць гаварыць пра прававую абарону, бачнасць і павагу да розных формаў сям’і, а таксама пра роўнасць і інклюзію ў грамадстве.

Ключавыя падзеі Lithuanian Pride 2026:

4 чэрвеня (чацвер)
Queer Cabaret на пляцоўцы Estrada з удзелам вядомай травесці-артысткі LaDiva Live з Бруселя. Вечар кабарэ, музыкі, свабоды самавыяўлення і яркіх перформансаў.

5 чэрвеня (пятніца)
Міжнародная канферэнцыя «Вясёлкавыя сем’і: на шляху да юрыдычнай, сацыяльнай і інстытуцыйнай роўнасці» ў будынку Віленскага гарадскога самакіравання.

Удзел прымуць эксперты, палітыкі, даследчыкі і прадстаўнікі супольнасці з краін Балтыі, Паўночнай Еўропы і Украіны.

6 чэрвеня (субота) — ГАЛОЎНЫ ДЗЕНЬ PRIDE

З 12:00 — збор удзельнікаў каля Нацыянальнай бібліятэкі імя Марцінаса Мажвідаса

15:00 — марш «За роўнасць!» (Už lygybę!)
Шэсце пройдзе па праспекце Гедыміна ў бок Kalnų parkas.

17:00–22:00 — вялікі бясплатны канцэрт пад адкрытым небам у Kalnų parkas

На сцэне выступяць:

Nebulossa (Іспанія) — зоркі Еўрабачання
Lion Ceccah — прадстаўнік Літвы на Еўрабачанні-2026
Savanah (Францыя)
Sandra Carrillo
Ruslanas Kirilkinas
LaDiva Live (Бельгія)
Catherine d’Oex (Швейцарыя)
Aura More, Edma і танцавальны цэнтр SKILLZ

Уваход на канцэрт — вольны!

Вільня зноў стане прасторай бачнасці, салідарнасці, музыкі, свабоды і павагі да разнастайнасці