Gradus II edition — праграма для маладых творцаў у сферы сцэнічных мастацтваў ад Reggio Parma Festival | #Італія
→ Reggio Parma Festival запрашае творчыя каманды і індывідуальных прафесіяналаў/-к да ўдзелу ў Gradus II edition — двухгадовай праграме для развіцця новых сцэнічных праектаў.
Gradus працуе як лабараторыя і вытворчая пляцоўка, дзе маладыя аўтары/-кі змогуць развіць ідэі новых спектакляў праз навучанне, сустрэчы з майстрамі, абмен досведам і працу з тэатральнымі інстытуцыямі Пармы і Рэджа-Эміліі.
◉ Для каго: #рэжысёры/-кі, #драматургі/-ні, #кампазітары/-кі, #сцэнографы/-кі, #харэографы/-кі і іншыя прафесіяналы/-кі ў сферы сцэнічных мастацтваў да 35 гадоў.
Можна падавацца індывідуальна або творчай камандай да 3 чалавек. Усе ўдзельнікі/-цы каманды павінны быць не старэйшыя за 35 гадоў.
Да ўдзелу прымаюцца праекты, якія яшчэ не былі рэалізаваныя або пастаўленыя на сцэне і будуць развівацца падчас праграмы.
Фармат:
• 2026 — навучанне, даследаванне, развіццё ідэі і праца над праектам
• 2027 — вытворчасць і пастаноўка да 3 адабраных спектакляў
• Да 10 праектаў будуць адабраныя для ўдзелу ў першым этапе праграмы
• Да 3 спектакляў пасля дзвюх сесій Gradus могуць быць пастаўленыя пры падтрымцы Reggio Parma Festival.
Праграма ўключае дзве абавязковыя працоўныя сесіі:
• Парма — 30–31 кастрычніка і 2–4 лістапада 2026
Сустрэчы, заняткі, семінары і дыскусіі з выкладчыкамі/-цамі і іншымі ўдзельнікамі/-цамі.
• Рэджа-Эмілія — 30 лістапада – 3 снежня 2026
Заняткі, семінары і сустрэчы з кіраўніцтвам тэатраў для далейшага развіцця праекта.
Пасля працоўных сесій удзельнікі/-цы павінны дапрацаваць праект і даслаць яго ў сакратарыят Reggio Parma Festival да 15 снежня 2026. У студзені будуць абвешчаныя праекты, якія пяройдуць да наступнага этапу.
Прапануецца:
• Стыпендыя 1200 EUR брута
• Падтрымка ўдзелу ў занятках і сустрэчах у Парме і Рэджа-Эміліі
• Праца з вядомымі прафесіянал(к)амі з тэатра, музыкі, кіно, культуры і мастацтва
• Уключэнне адабраных спектакляў у праграмы Festival Aperto, Festival Verdi і Teatro Festival.
Ддл: 15 чэрвеня, 12:00.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!