Dapamoga шчыра віншуе нашых сябровак з ініцыятывы «Ружовыя хусткі» («Розовые косынки») з Днём нараджэння праекта!
Дзякуй вам за вялікую і вельмі патрэбную працу, за падтрымку рэпрэсаваных і палітзняволеных беларусак, за дапамогу іх сем’ям, за голас, які не дазваляе забыць пра чужы боль і несправядлівасць.
Дзякуй за тое, што не баіцеся адкрыта гаварыць пра рэальныя праблемы жанчын, якія прайшлі праз турмы, калоніі, рэпрэсіі, страты і выпрабаванні. За тое, што вяртаеце бачнасць тым, каго сістэма хацела зрабіць нябачнымі.
Вашая праца — гэта не толькі падтрымка, але і салідарнасць, чалавечнасць і надзея
Жадаем праекту росту, моцнай супольнасці, новых магчымасцяў і як мага больш добрых навін!
І запрашаем усіх падпісацца на Telegram-канал «Ружовых хустак» і падтрымаць гэтую важную ініцыятыву
https://t.me/pinkscarvesbelarus