Low-Tech Projection Lab: 21-дзённая рэзідэнцыя для візуальных мастакоў з краін Creative Europe

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Low-Tech Projection Lab — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак | #Францыя

→ CROCOSMOS запрашае візуальных мастакоў і мастачак на Low-Tech Projection Lab — 21-дзённую калектыўную рэзідэнцыю. Вынікі рэзідэнцыі будуць прадстаўленыя падчас фестывалю Visiophare.

◉ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі, якія жывуць у краінах або тэрыторыях Creative Europe (Францыя не ўваходзіць у спіс краін для гэтай рэзідэнцыі).
Калі: 14 верасня – 4 кастрычніка 2026.

Праграма складаецца з трох частак:

1⃣ Стварэнне eco-projector і тэхнічнае навучанне — 7 дзён
Удзельнікі/-цы пераробяць перапрацаваныя overhead projectors у LED-прылады, створаць аксесуары для аналагавых візуальных эфектаў і будуць працаваць з машынамі FabRiquet: 3D-прынтарамі і лазернымі рэзакамі.

2⃣ Даследаванне аналагавай візуальнай творчасці — 5 дзён
Эксперыменты з liquid projections, малюнкам, low-tech mapping і іншымі аналагавымі тэхнікамі.

3⃣ Супраца з супольнасцю і падрыхтоўка паказу — 6 дзён
Варкшопы з мясцовымі жыхар(к)амі, лабараторыя з маста(ч)камі з Visiophare community, падрыхтоўка аналагавага перформансу і ўдзел у арганізацыі фестывалю разам з калектывам Crocosmos.

Прапануецца:
• Пражыванне ад Crocosmos
• Суткавыя на ежу і лакальны транспарт — 30 EUR у дзень, усяго 630 EUR
• Кампенсацыя дарогі: 400 EUR для адлегласці да 5000 км або 800 EUR для адлегласці ад 5000 км
• Дадатковая падтрымка для green travel — 400 EUR
• Падтрымка для ўдзельнікаў/-ц з дзецьмі да 18 гадоў — 200 EUR на дзіця
• Падтрымка на візы — 120 EUR
• Падтрымка патрэбаў даступнасці — у залежнасці ад індывідуальнай сітуацыі.

Ддл: 16 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!